:: polska wersja :: :: english version :: :: версія украіньска :: :: русская версия ::  

 

:: дадай да выбранага :: :: кантакт :: наша э-пошта :: :: кантакт :: наш адрас :: :: вярніся на галоўную ::

 
 
 
 
 
 

Праект ажыцьцяўляецца дзякуючы фінансавай дапамозе Пасольства Каралеўства Нідэрляндаў у Варшаве, Пасольства Канады ў Варшаве і National Endowment for Democracy ў Вашынгтоне

 

:: Nasz sponsor ::

 

 

The National Endowment for Democracy

 

 

 

 

[ камэнтары ] 

 

хроніка супраціву - люты 2005 - працяг
16 лютага Валеру Леванеўскаму адміністрацыя Магілёўскай калёніі №19 адмовілася замяніць меру пакараньня з турэмнага зьняволеньня на папраўчыя работы: ён лічыцца «злосным парушальнікам дысцыпліны». 28 лютага яго перавялі ў калёнію №22 у пасёлку Даманава Івацэвіцкага раёну, дзе яго ўтрымлівалі раней. Слуцкі гарадзкі суд 16 лютага аднавіў на працы эканаміста-рэвізора ААТ «Слуцак-Модуль», актывіста РЭП Усевалада Сьцяцова, незаконна звольненага 11 кастрычніка 2004 г.

больш >>>

хроніка супраціву - люты 2005
Пракуратура Чарнігаўскай вобласьці Украіны 9 лютага распачала крымінальную справу па факце затрыманьня на мяжы актывістаў беларускай апазыцыі Аляксандра Атрошчанкава, Зьмітра Бандарэнкі, Зьмітра Бародкі і Уладзімера Кабца пасьля вяртаньня іх з вандроўкі ў «аранжавы Кіеў». КДБ Берасьцейскай вобласьці 14 лютага затрымаў жыхара Кобрына, актывіста Беларускай хрысьціянскай прэс-групы абароны правоў чалавека ў сыстэме Расейскай і украінскай царквы...

больш >>>

хроніка супраціву - сьнежань 2004 - працяг
Супраць Гары Паганяйлы, намесьніка старшыні Беларускага Хельсынскага камітэту, пракуратура Менску распачала крымінальную справу. Праваабаронцу вінавацяць у паклёпе на прэзыдэнта (ч.2, арт.367 КК): яму пагражае абмежаваньне альбо пазбаўленьне волі на тэрмін да 5 гадоў. Паганяйла 18 жніўня даў інтэрвію швэдзкай тэлекампаніі TV4: распавёў пра палітычныя зьнікненьні й назваў імёны тых, каго падазраюць у датычнасьці да гэтых зьнікненьняў. Касэту зь відэазапісам у журналіста канфіскавалі пры перасячэньні дзяржаўнай мяжы супрацоўнікі КДБ, якія накіравалі яе ў пракуратуру. 

больш >>>

будзем за iх малiцца...
Я быў 3 днi ў Кiеве, адстаяў iх, апроч начэй, на Майдане, а таксама каля Кабмiна, i крыху каля Адмiнiстрацыi прэзiдэнта. Што не ёсць геройствам, бо рэальна мне нiчога не пагражала. Нiчога падобнага я не бачыў нiколi ў жыццi. Гэта самая высокая ступень сапраўднай нацыянальнай салiдарнасцi, якую толькi можна ўявiць у наш перасычаны i цынiчны час. Да 500,000, а можа i болей у адным толькi Кiеве, плюс амаль столькi ж у iншых гарадах, больш за тыдзень стаiць i пры гэтым паводзiць сябе максiмальна дысцыплiнавана, добразычлiва i карэктна... 

больш >>>

калі суседзі прыкідваюцца... 
Апрацаваны год таму дакумэнт МЗС, датычны польскай усходняй палітыкі, запрапанаваў у дачыненьні да Беларусі дваістую палітыку, палягаючую, з аднаго боку, на інтэнсыфікацыі адносінаў з уладамі Беларусі, а з другога – на падтрымліваньні кантактаў зь беларускай апазыцыяй. Няшмат атрымалася і з аднаго, і з другога. Узмоцнены ціск на адносіны зь беларускімі ўладамі ня выклікаў адкрытага стаўленьня сярод беларускіх чыноўнікаў. Візыты міністра замежных справаў Беларусі ў Польшчу (люты 2004), прабываньне польскага прэм’ера пад Леніна (кастрычнік 2003), урэшце кантакты на высокім узроўні з адміністрацыяй прэзыдэнта не прынесьлі ніякіх карысных вынікаў.  

больш >>>

БАЖ атрымаў прэмію імя Сахарава
ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (БАЖ) стала лаурэатам прэміі імя А. Сахарава за свабоду думкі (Sakharov Prize for Freedom of Thought), якую штогод уручае Еўрапарламент. Імя пераможцы, якое лідэры палітычных груп Еўрапарламента выбралі сярод трох прэтэндэнтаў, было агучана 28-га кастрычніка ў Бруселі. БАЖ быў прапанаваны ў якасці кандыдата на атрыманне прэміі групай парламентароў ад Еўрапейскай народнай партыі. Цырымонія ўзнагароджання мае адбыцца ў снежні г.г. 

больш >>>

 

[ камэнтары ]

 

пра нас  |  пра рэгіён  |  бібліятэка  |  спасылкі  |  форум

webmaster