:: polska wersja :: :: english version :: :: версія украіньска :: :: русская версия ::  

 

:: дадай да выбранага :: :: кантакт :: наша э-пошта :: :: кантакт :: наш адрас :: :: вярніся на галоўную ::

 
 
 
 
 
 

Праект ажыцьцяўляецца дзякуючы фінансавай дапамозе Пасольства Каралеўства Нідэрляндаў у Варшаве, Пасольства Канады ў Варшаве і National Endowment for Democracy ў Вашынгтоне

 

:: Nasz sponsor ::

 

 

The National Endowment for Democracy

 

 

 

 

[ камэнтары ] 

 

хроніка супраціву - люты 2005

    >>іншыя тэксты хронікі<<

Пракуратура Чарнігаўскай вобласьці Украіны 9 лютага распачала крымінальную справу па факце затрыманьня на мяжы актывістаў беларускай апазыцыі Аляксандра Атрошчанкава, Зьмітра Бандарэнкі, Зьмітра Бародкі і Уладзімера Кабца пасьля вяртаньня іх з вандроўкі ў «аранжавы Кіеў». 

КДБ Берасьцейскай вобласьці 14 лютага затрымаў жыхара Кобрына, актывіста Беларускай хрысьціянскай прэс-групы абароны правоў чалавека ў сыстэме Расейскай і украінскай царквы эвангельскіх хрысьціян Аляксандра Казарэза і завёў на яго дзьве крымінальныя справы — за махлярства і падробку, а таксама выраб або выкарыстаньне падробленых дакумэнтаў. Казарэза вінавацяць у выдачы падробных дакумэнтаў, якія сьведчаць перад сусьветнай супольнасьцю пра палітычны перасьлед. 

14 лютага намесьніка старшыні Саюзу палякаў Беларусі Юзафа Пажэцкага асудзілі на 10 сутак: старшыня арганізацыі Тадэвуш Кручкоўскі заявіў, што Пажэцкі яго зьбіў. 

Актывістка незарэгістраванай арганізацыі «Зубр» з Барысава Сьвятлана Нетылькова дапытана 14 лютага ў сябе дома: сьледчы цікавіўся ейным удзелам у вулічных пасьлярэфэрэндумных акцыях у Менску. 

Падчас расклейкі улётак і распаўсюду «Свободной газэт» ў Барысаве 14 лютага былі затрыманы актывісты «Зубра» Аляксандар Малчанаў, Міхал Старавойтаў, Віталь Янкоўскі. 

Крычаўская раённая пракуратура 14 лютага вынесла афіцыйнае папярэджаньне заснавальніку й рэдактару недзяржаўнай газэты «Вольны горад» Уладзімеру Кудраўцаву: у пракуратуры лічаць, што ў матэрыялах выданьня ёсьць абразы на адрас улады й заклік да рэвалюцыі, абвешчанай Клімавым. 

Актывістку АГП Людмілу Гразнову 15 лютага выклікалі ў пракуратуру Беларусі: сьледчы з аддзелу нагляду за выкананьнем заканадаўства ў СМІ Павал Радзівонаў цікавіўся ейнымі крыніцамі для складаньня сьпісу парушэньняў правоў чалавека. 

У пракуратуру Наваполацку 16 лютага быў выкліканы праваабаронца Зьміцер Салаўёў: ад яго запатрабавалі тлумачэньняў наконт праваабарончай дзейнасьці й выпуску бюлетэню «Наша права». 

Кіраўнік ліквідаванага ГА «Грамадзянскія ініцыятывы» з Гомелю Віктар Карняенка 16 лютага выйграў справу супраць пашпартна-візавай службы, якая забараняла яму выезд за мяжу. 

Адміністрацыйная камісія Фрунзэнскага райвыканкаму Менску 16 лютага спыніла справу супраць Аксаны Новікавай, затрыманай за збор сродкаў на «аранжавую рэвалюцыю» ў Беларусі і абвінавачванай у жабраваньні. Новікавай зрабілі вусную заўвагу. 

Сойм ПБНФ 17 лютага атрымаў пісьмовае папярэджаньне ад Мінюсту за парушэньне Жыльлёвага кодэксу: партыйныя структуры па-ранейшаму зарэгістраваныя на прыватных кватэрах. Цягам месяца партыя павінна вырашыць пытаньне. 

17 лютага Рада РГА «Беларускі Хельсынскі камітэт» разгледзела папярэджаньне, вынесенае Мінюстам у студзені 2005 г., і пастанавіла аспрэчыць яго ў Вярхоўным судзе: Мінюст прызнаў незаконным накіраваньне ў якасьці назіральнікаў нечальцоў БХК і накіраваньне прадстаўнікоў БХК для абароны правоў асоб, якія не былі чальцамі аб’яднаньня, а таксама выказаў прэтэнзіі да юрыдычнага адрасу берасьцейскай філіі БХК. Тым ня менш, БХК вырашыў ліквідаваць рэгіянальныя філіі, пакінуўшы толькі упаўнаважаных прадстаўнікоў. 

У Гомелі 17 лютага судзьдзя Чыгуначнага раёну Віталь Козыраў аштрафаваў Вольгу Сузько й Канстанціна Лесунова за раздачу улётак ад імя незарэгістраванай арганізацыі «Лімон» на 10 базавых велічынь кожнага. Адміністрацыйная камісія Чыгуначнага раёну 2 лютага ужо штрафавала іх за той самы выпадак па 48 тыс. руб. кожнага. 

Аляксандар Бірылаў, адвакат асуджаных лідэраў прадпрымальнікаў Валер’я Леванеўскага і Аляксандра Васільева, 18 лютага накіраваў у Вышэйшы суд наглядную скаргу з просьбай адмены прысуду: ён лічыць, што на працэсе былі дапушчаны шматлікія працэсуальныя парушэньні, ня выкліканы усе сьведкі, ня улічаны экспэртныя аналізы. 

У пракуратуру Беларусі 18 лютага выклікалі старшыню аргкамітэту Беларускага антыядзернага фронту Уладзімера Парфяновіча для тлумачэньняў наконт фармаваньня ў краіне антыядзернага руху. 

18 лютага Менскі абласны суд скараціў тэрмін пакараньня да 3,5 году Міхаілу Марынічу. Каля суду, дзе актывісты апазыцыі сабраліся для падтрымкі Марыніча, былі затрыманы Аляксандар Д. і Мікіта Сасім. 

На 5 б.в. аштрафаваны 18 лютага дэпутат Рагачоўскага райсавету, сябар АГП Зьміцер Шкулькоў: яго абвінавацілі ў незаконным вырабе улётак пра рэформу жыльлёва-камунальнай гаспадаркі. 

ГА «Беларускі жаночы рух «Адраджэньне Айчыны» ліквідаванае 21 лютага рашэньнем Вярхоўнага суду. Падставай сталі памылкі ў вядзеньні справаводзтва і ў афармленьні пратаколаў кіруючага органу арганізацыі, а таксама нясвоечасовая даваньне Мінюсту запатрабаванай інфармацыі пра дзейнасьць аб’яднаньня. 

Пра звальненьне з працы 21 лютага папярэдзілі актывістак грамадзкіх арганізацый — дэпутатку Верхнядзьвінскага райсавету Валянціну Кудлацкую (кіраўніцу філіі Беларускай арганізацыі працоўных жанчын) і юрыстку Надзею Іванееву. Іванеевай пагражаюць звальненьнем, хоць нядаўна яна была прызнаная найлепшым страхавым агентам і ейны партрэт зьмешчаны на Дошцы гонару. 

Сяргей Скрабец 21 лютага падаў скаргу ў ЦВК на рашэньне Гарадзенскай акруговай выбарчай камісіі, якая не зарэгістравал яго кандыдатам у дэпутаты: ён лічыць рашэньне палітычна матываваным. 

У Менску 22 лютага пасьля сустрэчы з намесьнікам міністра юстыцыі Краўцовым міліцыянты спрабавалі затрымаць старшыню ПБНФ Вінцука Вячорку для прымусовай дастаўкі ў пракуратуру. Яго адпусьцілі пасьля тэлефоннай размовы са сьледчым пракуратуры.

     За магчымасьць перадруку матэрыялу сардэчна дзякуем рэдакцыі газэты

 

[ камэнтары ]

 

пра нас  |  пра рэгіён  |  бібліятэка  |  спасылкі  |  форум

webmaster