|
Я быў 3 днi ў Кiеве, адстаяў iх, апроч начэй, на Майдане, а таксама каля Кабмiна, i крыху каля Адмiнiстрацыi прэзiдэнта. Што не ёсць геройствам, бо рэальна мне нiчога не пагражала.
Нiчога падобнага я не бачыў нiколi ў жыццi. Гэта самая высокая ступень сапраўднай нацыянальнай салiдарнасцi, якую толькi можна ўявiць у наш перасычаны i цынiчны час. Да 500,000, а можа i болей у адным толькi Кiеве, плюс амаль столькi ж у iншых гарадах, больш за тыдзень стаiць i пры гэтым паводзiць сябе максiмальна дысцыплiнавана, добразычлiва i
карэктна. Усе вельмi хочуць адагнаць бандытаў ад улады. Але разам з тым не заклiкаюць нiкога рваць на шматкi: як кажуць, нiводнага пабiтага носа, нiводнай падрапанай шчакi. Шахцёраў i металургаў, досыць люмпенскага выгляду i паводзiнаў, прывезеных уладай за грошы з Данбаса, нiхто не пераследаваў. Наадварот, кiнутых уладай як зазвычай на волю лёсу, iх сустрэлi вельмi ветлiва i прапанавалi ежу, кроў i сяброўскую руку, што ўсiх iх збянтэжыла да такой ступенi, што ў вынiку яны папросту разышлiся. На "альтэрнатыўным" мiтынгу каля вакзала ў пятнiцу было каля 5000, у суботу - толькi 100, i Януковiч быў вымушаны яго скасаваць.
Яднанне вакол Юшчанкi проста фантастычнае (прынамсi на захадзе, поўначы i ў цэнтры краiны). Дакладней, гэта яднанне вакол праграмы ўставання з каленяў. Усе ад крутых бiзнэсоўцаў да безпрацоўных чакаюць, што новая ўлада будзе з iмi абыходзiцца не як з быдлам, а як з людзьмi. Гутарка не пра матэрыяльны дабрабыт, а пра павагу. Людзi
хочуць адчуваць, што iх паважаюць ! І яны пры гэтым гатовыя паважаць iншых ! Гэта абсалютна непадобна на якiсьцi 1905 цi 1917 гг. Часам складаецца ўражанне, што каалiцыю ўзначальвае Імануiл Кант, а не Юшчанка.
Усе, хто можа, ахвяруе, што можа. Уладальнiкi сеткi фастфудаў бясплатна, не за грошы ЦРУ, раздаюць смажаную бульбу. ВiаГра дарыць 1000 валенкаў, футбалiсты 3 памаранчавымi павязкамi забiваюць у Еўропе галы, Руслана абвяшчае галадоўкi, курсанты акадэмii МУС, першыя 2 курсы, прысягаюць на вернасць народу (на сёння гэтыя 300 чал.
адлiчаныя з акадэмii). Людзi пастаянна змяняюцца, кожны цягнiк метро "выплёўвае" чарговую аранжавую хвалю i тут жа ўсмоктвае тых, хто едзе адпачываць, але натоўп увесь час застаецца вялiкiм. У пятнiцу ўвечары ён залiвае цалкам абедзьве паловы Майданы, Хрышчацiк да Праразной i ў нiшы бок да Еўрапейскай плошчы, i вышэй па Грушэўскага да Кабмiна, i далей да прэзiдэнцкай рэзiдэнцыi. Калi каля рэзiдэнцый народу менее, адразу гучыць заклiк падтрымаць, i некалькi дзесяткаў тысяч з Майдана рушаць куды загадалi. Выступаюць увесь час - артысты, спартсмены, генералы, iнжынеры, святары (усiх канфесiй, апроч праваслаўных Маскоўскага патрыярхата), госцi з былога сацлагеру, некаторыя па руску, але абсалютная большасць, якая рэдка карыстаецца ўкраiнскай ў побыце, на рiдней мове. Увесь час гучыць украiнская музыка, якой дружна падпяваюць. Уражанне ад таго, як паўмiльёна чалавек, усе прыцiснуўшчы правую далонь да сэрца, спяваюць Нацыянальны гiмн, не паддаецца апiсанню ў фармальных тэрмiнах.
Ще не вмерли України нi слава, нi воля.
Ще нам, браття українцi, усмiхнеться доля.
Згинуть нашi вороженьки, як роса на сонцi,
Запануєм i ми, браття, у своїй сторонцi.
Душу й тiло ми положим за нашу свободу,
І покажем, що ми, браття, козацького роду.
Калi яны выстаяць, з'явiцца надзея. Надзея, што Бог не кiдае сваiх верных, што яго нiкому не ашукаць, што палiттэхнолагi не ўсеўласныя, што людзi могуць увогуле адчуваць спантанныя добрыя эмоцыi, якiя не
зводзяцца да бiяхiмii ды кiбернэтыкi.
Давайце ўсе будзем за iх малiцца
А.
Б.
|