...Берасцейскі абласны Цэнтр падтрымкі
грамадзянскіх ініцыятываў "Вежа"
стварае грамадзянскую супольнасць
у незалежнай Беларусі шляхам
падвышэння актыўнасці грамадзян
Берасцейскай вобласці, кіруючыся
прынцыпамі ГУМАНІЗМУ, СВАБОДЫ
І ДЭМАКРАТЫІ

!!!
МАТЕРИАЛЫ О ЗАКРЫТИИ ЦЕНТРА "ВЕЖА">>

ЗАДАЧЫ ЦЭНТРА:

• павелічэнне інтэлектуальнага патэнцыялу рэгіёна і грамадскай актыўнасці яго жыхароў.
• падтрымка дыялогу як паміж рознымі групамі грамадства, так і паміж Беларуссю і замежнымі дзяржавамі.
• фармаванне культуры і нацыянальнай самасвядомасці.
• падтрымка грамадства на шляху фармавання рыначнай эканомікі.
• падтрымка ініцыятываў, якія спрыяюць абароне правоў і свабод чалавека.

 

ЦЭНТР "ВЕЖА" ПРАЦУЕ:

• з зарэгістраванымі грамадскімі аб'яднаннямі;
• нефармальнымі групамі;
• ініцыятыўнымі грамадзянамі;
• незалежнымі выданнямі.
Партнерамі Цэнтра "Вежа" з'яўляюцца больш за 100 арганізацыяў Берасцейскай вобласці.
Усе паслугі Цэнтра бясплатныя.

 

ДЗЕЙНАСЦЬ ЦЭНТРА:

ІНФАРМАЦЫЙНАЯ ПАДТРЫМКА

• выданне бюлетэня "Каліва";
• кансультацыі па пытаннях рэгістрацыі і прававога поля НДА, public relations;
• бібліятэка, падпіска на газеты;
• iнфармацыя аб новых праграмах і конкурсах фондаў
і арганізацыяў;
• Internet;
• база дадзеных партнерскіх сувязяў NGO ў краіне і за мяжой;

ТЭХНІЧНАЯ ПАДТРЫМКА

• карыстанне кампутарам, факсам, сканерам, ксераксам, e-mail;
• выдавецкі цэнтр: набор, макетаванне, памнажэнне;
• прадастаўленне памяшкання.

АДУКАЦЫЙНАЯ ПАДТРЫМКА

• семінары і трэнінгі;
• курсы (ангелькая, польская, беларуская мовы);
• кампутарныя курсы;
• курсы карыстальнікаў Internet.

 

З МЭТАЙ КАНСАЛІДАЦЫІ

розных груп грамадства Берасцейшыны праводзяцца "круглыя сталы" NGO па кірунках дзейнасці.
Вынікам правядзення "круглых сталоў" з'яўляецца стварэнне новых арганізацыяў і каардынацыйных саветаў. Так, ужо дзейнічае Савет сацыяльных арганізацыяў, рэгулярна праводзяцца пасяджэнні прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў.

 

ДЗЕЛЯ ПАДТРЫМКІ ДЫЯЛОГУ

паміж прадстаўнікамі трэцяга сектара Беларусі і замежнымі дзяржавамі праводзяцца сустрэчы з супрацоўнікамі фондаў і арганізацыяў Польшчы, ЗША, Славакіі, Швецыі, Германіі, Даніі.

Цэнтр "Вежа" бярэ ўдзел у агульнанацыянальным праекце Беларускай Асацыяцыя Рэсурсавых Цэнтраў "Стварэнне інфармацыйнай сеткі" па тэхнічным забеспячэнні, адукацыі і ўзаемадзеянні інфармацыйных кропак Берасцейскай вобласці.

Сябры Цэнтра "Вежа" выказваюць шчырую падзяку тым, хто іх падтрымлівае:
• Інстытут Адкрытага грамадства (OSI), Парыж;
• Нацыянальны фонд падтрымкі дэмакратыі (NED), Вашынгтон;
• Інстытут на карысць дэмакратыі ва Усходняй Еўропе (IDEE), Варшава;
• Фонд "Еўразія", ЗША;
• Міжнароднае агенцтва развіцця ЗША (USIAD);
• Інфармацыйная служба пры пасольстве ЗША (USIS);
• Фонд Counterpart Alliance for Partnership на Беларусі.

 
Спасылкі Пошта Каліва Партнеры Праграмы Мы