БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ РЭСУРСАВЫХ ЦЭНТРАЎ
Беларуская Асацыяцыя Рэсурсавых Цэнтраў (БАРЦ) - гэта незалежная
некамерцыйная асацыяцыя грамадзкіх аб'яднаньняў, мэтаю якой зьяўляецца спрыяньне
ўстойліваму разьвіцьцю грамадзкай супольнасьці праз міжрэгіянальнае
супрацоўніцтва і рэалізацыю нацыянальных праграмаў.
НАШАЯ ГІСТОРЫЯ
Першыя рэгіянальныя рэсурсавыя цэнтры ўзьніклі на працягу 1995-1996 году на
базе існуючых грамадзкіх арганізацыяў і сталі вынікам бурнага росту грамадзкіх
ініцыятываў у рэгіёнах. Першымі пачалі працаваць магілёўскае грамадзкае
аб’яднаньне "Кола Сяброў", гомельскі цэнтар "Грамадзянскія Ініцыятывы",
гарадзенскае абласное аб’яднаньне "Ратуша". У 1997 годзе быў зарэгістраваны
берасьцейскі цэнтар "Вежа" і пачало працаваць як рэсурсавы цэнтар віцебскае
аддзяленьне Фонда імя Льва Сапегі. У 1998 годзе гэтыя арганізацыі разам з
менскім цэнтрам "Супольнасьць" аб'ядналіся ў Беларускую Асацыяцыю Рэсурсавых
Цэнтраў (БАРЦ). На працягу чатырох год БАРЦ працуе над стварэньнем грамадзянскай
супольнасьці, якая існуе па прынцыпах свабоды, дэмакратыі, правоў чалавека.
Сетка рэгіянальных рэсурсавых цэнтраў - партнэраў БАРЦ заснаваная ў 1999 годзе.
Сёньня ў сетку партнэраў БАРЦ уваходзяць 63 рэгіянальныя рэсурсавыя цэнтры з
усёй Беларусі. Летам 1999 года пачаў працу Выканаўчы камітэт БАРЦ.
НАШЫЯ ЗАДАЧЫ
- Падвышэньне грамадзкай і сацыяльнай актыўнасьці жыхароў беларускіх
рэгіёнаў;
- Паляпшэньне палітычнага, эканамічнага і прававога асяродьдзя дзейнасьці
грамадзкіх ініцыятываў;
- Папулярызацыя дзейнасьці беларускіх грамадзкіх аб'яднаньняў у нашай
краіне і за яе межамі;
ПРЫЯРЫТЭТНЫЯ НАКІРУНКІ
- Збор, распаўсюджваньне і аналіз інфармацыі аб грамадзкай актыўнасьці
ў Беларусі;
- Адстойваньне інтарэсаў грамадзкга сэктару Беларусі;
- Ажыцьцяўленьне міжсэктаральнага супрацоўніцтва;
- Пошук і падтрымка грамадзкіх ініцыятываў у рэгіёнах;
- Унутранае разьвіцьцё структураў Асацыяцыі. Кожны рэсурсавы цэнтар -
гэта самастойная арганізацыя, якая рэалізуе самастойныя праекты і праграмы. У
рамках БАРЦ мы прадстаўляем усім зацікаўленым аднолькавы набор паслугаў:
- Базавыя кансультацыі па асноўных пытаньнях дзейнасьці грамадзкіх
аб'яднаньняў;
- Доступ да грамадзка-сацыяльнай і прававой інфармацыі;
- Кантакатная і даведачная інфармацыя аб беларускіх і замежных
арганізацыях;
- Арганізацыя прэзэнтацыяў, сэмінараў, трэнінгаў, сустрэчаў і
дыскусіяў;
- Тэхнічная дапамога і паслугі: друк, капіяваньне, сканаваньне, распрацоўка
дызайну;
- Доступ да Інтэрнэт і эл. пошты;
ШТО МЫ РОБІМ
Інфармацыйны сэрвіс для грамадзкіх ініцыятываў BARCNEWS
- Выпуск электронных зводак навінаў аб грамадзкім сэктары ў Беларусі і
грамадзка-сацыяльных у рэгіёнах. Выходзіць тры разы на тыдзень, аб’ёмам 6-7
старонак на беларускай і расейскай мовах. Колькасьць атрымальнікаў каля 1300
грамадзкіх арганізацыяў і мас-медыя.
- Анонсы падзеяў і аб’явы,
- Інфармацыйна-кансультатыўная дапамога НДА ў сфэры public relations,
фандрэйзінга, правядзеньні рэклямных кампаніяў у СМІ, - Інфармацыйны рэсурс
www.barcnews.org
- Кансультацыі, навучальныя сэмінары і трэнінгі па сувязям з
грамадзкасьцю і сацыяльнай журналістыцы.
База дадзеных грамадзкіх ініцыятываў BARCinfo
- База дадзеных па грамадзкіх арганізацыях Беларусі (змяшчае інфармацыю пра
каля 2000 арганізацыяў і ініцыятыўных груп, якія працуюць на Беларусі);
- База дадзеных па неперыядычнай прэсе Беларусі (змяшчае інфармацыю
пра каля 300 мясцовых выданьняў);
- База дадзеных па дзяржаўнай прэсе змяшчае інфармыцыю пра каля 100
выданьняў).
Выдавецкая дзейнасьць
- БАРЦ выдае кнігі, агляды, брашуры па сацыяльнай, культурніцкай,
прававой і грамадзкай праблематыцы;
- Дапамагае ў выдавецтве газэтаў, бюлетэняў і іншых друкаваных матэрыялаў
арганізацыяў,
Сацыялагічныя дасьледваньні
- БАРЦ супрацоўнічае з групай сацыёлягаў, якая праводзіць
дасьледваньні па пытаньням дзейнасьці грамадзкіх ініцыятываў. Кансультацыі і
трэнінгі
- БАРЦ праводзіць кансультацыі, навучальныя сэмінары і трэнінгі па
пытаньнях міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, дзейнасьці грамадзкіх арганізацыяў,
міжрэгіянальныя стажыроўкі.
НАШАЯ СТРУКТУРНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ
Вышэйшым ворганам БАРЦ зьяўляецца Сход Асацыяцыі. Ён складаецца з Радаў
арганізацыяў-удзельнікаў Асацыяцыі. Сход зьбіраецца раз на год, а таксама можа
праводзіць спэцыяльныя спатканьні. Сход вызначае стратэгію дзейнасьці БАРЦ.
Апэратыўным кіраўніцтвам БАРЦ займаецца Рада Дырэктароў, якая складаецца са
старшыняў арганізацыяў-удзельнікаў. Паўнамоцныя прадстаўнікі зьбіраюцца кожны
месяц. Яны вызначаюць праграму дзейнасьці Асацыяцыі і зацьвярджаюць бюджэт. Рада
дырактароў таксама прыймае рашэньне аб тым, якія дзеяньні павінны быць
рэалізаваныя адносна прапановаў Рэгіянальнай Палаты, Кансультатыўнай Рады і
Выканаўчага Камітэту. Рада дырэктароў таксама зьяўляецца пастаянным форумам, на
якім абмяркоўваюцца праблемы супрацоўніцтва і грамадзка-палітычныя пытаньні,
якія маюць агульны інтарэс. Кіраўніком БАРЦ зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца
сярод прадстаўнікоў Рады Дырэктароў, тэрмінам на два гады. На сёньняшні момант
прэзыдэнтам зьяўляецца Аляксандар Мілінкевіч - старшыня гарадзенскага
аб’яднаньня "Ратуша".
Рэгіянальная Палата – гэта форум рэгіянальных рэсурсавых цэнтраў. Ён
складаецца з прадстаўнікоў цэнтраў-удзельнікаў сеткі рэгіянальных рэсурсавых
цэнтраў. Палата выпрацоўвае рэкамендацыі па пытаньнях дзейнасьці БАРЦ у
рэгіёнах. Рэгіянальная Палата зьбіраецца раз на год. Для таго, каб зрабіць
узаемадзеяньне з іншымі арганізацыямі і ворганамі ўлады простым і эфектыўнымі
існуе Кансультатыўная Рада БАРЦ. Яна складаецца з прадстаўнікоў аўтарытэтных
арганізацыяў, прадстаўнікоў улады, а таксамы з вядучых беларускіх і замежных
экспэртаў па прыярытэтных накірунках дзейнасьці БАРЦ. Кансультатыўная Рада
выпрацоўвае рэкамендацыі па пытаньнях узаемадзеяньня Асацыяцыі з ворганамі
ўлады, з беларускімі і замежнымі арганізацыямі. Абмен інфармацыяй і цякучай
каардынацыяй дзейнасьці БАРЦ займаецца Выканаўчы Камітэт БАРЦ.
|
 |
Партнэры па абласьцях
Менская вобласьць
Берасьцейская вобласьць
Гомельская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Магілёўская вобласьць
|